»

ЖМИ СЮДА! Бесплатно бросить курить/парить

  • Главная|
  • Правила|
  • Контакты|
  • Реклама|
  • Карта сайта


Материалы сайта

  • ЕГЭ и экзамены
  • Рефераты
  • Электронные учебники
  • ГДЗ и решебники
  • Сочинения по литературе
  • Краткие содержания
  • Биографии
  • Литературные герои
  • Белорусские сочинения
  • Топики по английскому
  • Топики по немецкому
  • Все ВУЗы России
  • Изложения
  • Доклады

Это интересно

Медаль некурения

Міфалагічныя вобразы ў паэме "Тарас на Парнасе".

У раскрыцці галоўнай ідэі паэмы "Тарае на Парнасе" вялікае значэнне маюць міфалагічныя вобразы. Праз усю паэму праходзідь думка аб новай літаратуры, высмейваецца кансерватызм дваранскай літаратуры і ўзносіцца талент пісьменніка.

У паэме прадстаўлены вобразы многіх багоў Старажытнай Грэцыі, як правіла, герояў высокай літаратуры. Але ў творы яны носяць рымскія імёны, бо рымляне запазычылі іх у грэкаў. Гзта Юпітэр, Веста, Венера, Амур, Бахус, Геба і іншыя.

Асноўнымі вобразамі паэмы з'яўляюцца Зеўс, Венера, Амур і Геба, якія апынуліся ў незвычайных умовах, намаляваны ў камічным святле. Зеўс у творы паказаны старым. Калі "насцябаецца" гарэлкі, то лезе на печ "грэць плечы" або скача са сваёй жонкай Вестай. Таксама ён "любіць цешыць грэшна цела". Венера, дачка Зеўса, у паэме нагадвае сялянскую дзяўчыну:
Чырвона, тоўста, круглаліца I вочы, як на калясе, Як жар, гарыць яе спадніца, Істужкі ўплецены ў касе.

Дзяўчына гэта ўвесь чае ці "маслам мажа валасы ды нечым белым твар свой беліць", ці скача "мяцеліцу". 3 аднаго боку, аўтар сімпатызуе Венеры як прыгажуні, а, з другога боку, паказвае яеяк самазадаволеную паненку.

Амур паўстае перад намі маладым, прыгожым хлоп-цам, які толькі і робіць, што "з дзеўкамі жартуе". Але ў Амура ёсць недахоп: ён схільны да п'янства.
Аднак не ўсе багі п'яніцы і гультаі. Геба - маладая дзяўчына, якая вельмі жвавая і працавітая. На ёй трымаецца ўся гаспадарка.

Праз вобразы багоў аўтар паказаў жыццё сялян з іх станоўчымі і адмоўнымі рысамі. Багі вядуць гаспадарку, носяць звычайнае сялянскае адзенне, мыюць кашулі, танцуюць народныя танцы, ядуць сялянскія стравы. Паказаўшы такое жыццё, аўтар разам з тым звярнуў увагу на тое, што жыццё простых сялян так-сама вартае ўвагі літаратуры.





 
Bobych.ru  © 2004 - 2022    Сочинения, рефераты, курсовые, ГДЗ, ЕГЭ, биографии